Два фрэгаты ВМС Венесуэлы перахапілі судна з гуманітарнай дапамогай, якое рухалася ў краіну з Пуэрта-Рыка. Пра гэта паведамляе TV Venezuela Noticias.

Па словах венесуэльскай журналісткі Мар'яны Рэес, судну не далі працягнуць рух. «Гучаць пагрозы адкрыць агонь і адправіць судна да выспы Бонэйр. Робяцца спробы весці перамовы», — напісала яна ў Twitter.

Судна развярнулася і паплыло назад. «Яно рухаецца ў міжнародных водах і чакае далейшых указанняў», — дадала Рэес.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна