Сама меней 11 папулярных праграм c дзясяткамі мільёнаў загрузак дзеляцца асабістымі данымі карыстальнікаў з Facebook, гаворыцца ў расследаванні The Wall Street Journal. У тым ліку «жаночая» праграма Flo, распрацоўка беларусаў.

Facebook можа выкарыстоўваць у рэкламных мэтах асабістыя даныя, якія праграмы адпраўляюць у аналітычную платформу Facebook Analytics, лічыць The WSJ.

The WSJ пратэставаў праграмы і прыйшоў да высновы, што Facebook атрымлівае асабістую інфармацыю з іх праз некалькі секунд пасля таго, як карыстальнік яе ўводзіць. Нават калі ў карыстальніка няма профілю Facebook.

У выпадку з Flo, праграма з 25 мільёнамі карыстальнікаў «паведамляла Facebook, калі карыстальніца адзначала месячныя або паведамляла пра намер зацяжарыць», піша The WSJ. Гэтыя даныя «адпраўляліся з унікальным ідэнтыфікатарам, які можна супаставіць з прыладай ці профілем».

У адказ на публікацыю Flo Health Inc. пачала аўдыт з нагоды прыватнасці даных. Як паведаміў dev.by CTO Flo Раман Бугаеў, кампанія ніколі не прадавала ніякія даныя Facebook'у і не выкарыстоўвала іх для паказу рэкламы; інструмент Facebook Analytics выкарыстоўваўся для ўнутраных мэтаў. Цяпер Flo прыпыніла выкарыстанне любой знешняй аналітыкі і выпусціла абнаўленні для iOS і Android.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?