Часопіс «Дзеяслоў» абвяшчае конкурс літаратурна‑крытычных твораў на тэму: «Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, перспектывы».

Да конкурсу прымаюцца літаратурна‑крытычныя артыкулы, эсэ, рэцэнзіі, якія асвятляюць сучасны літаратурны працэс. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя крытыкі і літаратуразнаўцы, якія пішуць на беларускай мове.

Для пераможцаў конкурсу будзе зладжаны семінар з майстар‑класамі вядомых беларускіх літаратараў і крытыкаў.

Па выніках конкурсу будзе выдадзеная кніга.

Склад журы конкурсу: Міхась Тычына, Алесь Пашкевіч, Сяргей Дубавец, Ірына Шаўлякова, Анатоль Івашчанка.

Тэрмін падачы твораў: з 1 верасня 2008 г. да 1 лютага 2009 г. Дасылаць творы можна ў электронным (пажадана) ці рукапісным выглядзе на адрасы: dzieja‑[email protected] альбо 220025, г. Менск‑25, а/с 91 з пазнакай «для конкурсу».

Дзейнічайце!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0