Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве. Фота: PAP/Tomasz Gzell

Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве. Фота: PAP/Tomasz Gzell

Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве атрымаў імя ўраджэнца Беларусі кампазітара Станіслава Манюшкі.

«Гэта адна з падзеяў прымеркаваных да інаўгурацыі Году Манюшкі ў Польшчы і вынік намаганняў Таварыства аматараў музыкі Манюшкі, заснаванага Марыяй Фолтын (Maria Fołtyn) — пра-пра-праўнучкі славутага кампазітара, перадае Польскае радыё.

У галоўнай зале вакзала адбылася артыстычная частка з удзелам прадстаўнікоў польскага ўрада, Таварыства аматараў музыкі Манюшкі, Нацыянальнай оперы, а таксама дзяржаўнай чыгункі.

Цэнтральны чыгуначны вакзал — гэта адзін з сімвалаў Варшавы і ікона мадэрнізму. Аб’ект быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе.

Цяпер Варшава зьяўляецца адзінай сталіцай у свеце, у якой два найбуйнейшыя парты, то бок Цэнтральны чыгуначны вакзал і аэрапорт, названыя ў гонар вядомых кампазітараў — Станіслава Манюшкі й Фрыдэрыка Шапэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0