Галоўная падзея апошніх дзён для дзяржаўных медыя — аматарскі хакейны турнір, у якім традыцыйна прымае ўдзел Аляксандр Лукашэнка.

Тэлеканал АНТ вырашыў разнастаіць асвятленне спартыўнай падзеі.

«Як прынята ў спартыўнай аналітыцы, вывучым статыстыку і спісы гульцоў. Нашы эксперты склалі сімвалічную пяцёрку турніра.

Гэта не рэйтынг у прамым сэнсе, а, хутчэй, найбольш заўважныя фігуры», — патлумачыла ў эфіры суботніх навінаў вядучая Вольга Сулімава.

Хто ж увайшоў у пяцёрку найлепшых?

  1. Дайнюс Зубрус (1297 за НХЛ, 227 галоў + 363 галявыя перадачы)
  2. Ёзэф Штумпел (957 матчаў у НХЛ, 196 галоў + 481 галявых перадач)
  3. Самі Хеленіус (155 матчаў у НХЛ, 2 галы + 4 галявыя перадачы)
  4. Сюзанна Калбенхаер — кіраўніца камітэта па жаночым хакеі IIHF
  5. Аляксандр Лукашэнка — кіраўнік Беларусі.

«Заслужана сярод найлепшых апынуўся і Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Беларусі — ідэйны натхняльнік турніра. За 15 гадоў удзельнічаў у кожным. Пры гэтым стабільна паказвае яркую гульню і выніковасць, што пацвярджае гульнявая статыстыка», — абгрунтавала свой выбар Вольга Сулімава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?