У Віцебску на 15-гадовага падлетка ўпаў тралейбусны токапрымальнік. Як паведамляе віцебская ДАІ ў сваёй суполцы Укантакце, здарэнне адбылося ўвечары 4 студзеня на прыпынку ля вакзала.

Падчас руху тралейбуса токапрымальнікі сышлі з кантактнай лініі. Адна з металічных дэталяў упала на школьніка, які стаяў на прыпынку грамадскага транспарту.

Падлетак атрымаў траўму галавы і быў шпіталізаваны ў нейрахірургічнае аддзяленне Віцебскай абласной бальніцы.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна