Піраты напалі на карабель з экіпажам каля берагоў Беніна ў Гвінейскім заліве.

У ноч на 2 студзеня на кантэйнеравоз MSC MANDY, які ходзіць пад сцягам Панамы, уварваліся ад сямі да дзевяці чалавек, узброеных аўтаматамі Калашнікава, нажамі і мачэтэ. Яны абрабавалі экіпаж, пасля чаго выкралі шэсць чалавек. Усе выкрадзеныя — грамадзяне Расіі. Астатнія матросы не пацярпелі.

Паводле інфармацыі расійскіх дыпламатаў, на борце знаходзіліся 26 чалавек, у тым ліку 20 грамадзян Расіі, чацвёра ўкраінцаў і два грузіны.

Цяпер атакаваны карабель знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах Нігерыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна