Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прапануе выйграць відэарэгістратар.

Для гэтага на электронны адрас партыі [email protected] неабходна выслаць сэлфі на фоне свайго аўто з налепкай «Пагоня». (Фота могуць быць выкарыстаны арганізатарамі ў СМІ і сацыяльных сетках). Фотаздымкі прымаюцца па 20 студзеня 2019 г. уключна.

У звестках неабходна пазначыць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання, кантактны нумар тэлефона.

У конкурсе могуць браць удзел толькі грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і якія цалкам пазначылі сваю кантактную інфармацыю.

У БСДП адзначаюць, што гэта другі этап кампаніі па папулярызацыі гістарычнага сімвала беларусаў. На першым этапе ўсе ахвотныя маглі атрымаць «Пагоню» бясплатна поштай. Такіх ахвотных аказалася 370 чалавек.

Сацыял-дэмакраты адзначаюць, што розыгрыш відэарэгістратара адбудзецца 23 студзеня ў 18:00. Падчас розыгрышу будзе арганізавана жывая трансляцыя ў суполцы «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)» у фэйсбуку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?