Выдавецтва і кнігарня «Галіяфы» працягвае святочныя зніжкі да 14 студзеня, да «Старога Новага года».

А таксама прапануе яшчэ раз звярнуць увагу на некалькі даўніх, але тым не меней вартых увагі выданняў, якія пакуль яшчэ можна набыць з істотнымі зніжкамі.

У пераднавагодні час кнігарня «Галіяфы» прапануе звярнуць увагу на некалькі даўніх, але тым не меней вартых увагі і дарагіх нам выданняў, якія можна набыць з істотнымі зніжкамі да канца снежня гэтага году.

Альманах «Тэксты» №2

Альманах «Тэксты» быў заснаваны ў 2004-м як літаратурна-мастацкі праект.

«Тэксты» — гэта добрая якасная сучасная літаратура. 

У кожным нумары акрамя айчыннай прозы і паэзіі прадстаўленыя і перакладныя творы, друкуюцца тэарэтычныя матэрыялы і крытычныя артукулы.

У розны час у альманаху друкаваліся В. Акудовіч, Ю. Станкевіч, А. Глобус, Л. Вольскі, А. Бахарэвіч, І. Сін, І. Сідарук і інш.

Кожны нумар альманаха прасякнуты пэўнай тэмай. У другім нумары тэму — ГРОШЫ — задае Альгерд Бахарэвіч тэкстам «Купі слана».

Падрабязней тут.

 

Славамір Копер. Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай

Славамір Копер — польскі пісьменнік, аўтар гістарычных кніг, публіцыст, тэле- і радыёэксперт у галіне гісторыі. 

«Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай» — беларускі праклад кнігі, у якой Копер апісвае гісторыі яркіх жанчын, з якімі звязаны пачатак польскай феміністычнай думкі і рух жанчын у барацьбе за свае правы.

Аўтар апісвае прыватнае жыццё вядомых асоб: «Гісторыкі пішуць так, каб чытачам не было вельмі цікава, яны ўстаўляюць даты. А я лічу, што даты няважныя, больш прыдаюцца гісторыі, анекдоты і цікавыя факты, якія потым і адлюстроўваюць гэтую гісторыю».

Падрабязней тут.

Льюіс Кэрал. Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса

Першае беларускае выданне казкі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса».

Перакладчыца, Вера Бурлак, — аўтарка некалькіх уласных кніг паэзіі і прозы. Перакладае з ангельскай, украінскай, рускай моў.

Падрабязней тут.

 

Альгерд Бахарэвіч. Ніякай літасці Альгерду Б.

Прэмія «Залатая літара» — 2014

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

Кніга чарговы раз пацвярджае выключнае майстэрства Бахарэвіча-публіцыста.

Падрабязней тут.

Андрэй Федарэнка. Сечка

Што значыць быць літрэдактарам сучаснага беларускага часопіса?

Смех і боль пра мову і літаратуру ў зборніку мініацюрных эсэ Андрэя Федарэнкі. 

Падрабязней тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0