У праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на канале АНТ міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паразважаў аб прычынах узнікнення ў Беларусі некаторых цяжкіх рэзанансных злачынстваў.

Вядучы праграмы Марат Маркаў сказаў, што рэзанансныя злачынствы, такія як захоп заложнікаў у Заслаўі і забойства міліцыянта ў Івацэвіцкім раёне, не ўласцівыя беларускай ментальнасці. Маркаў спытаў Шуневіча, якая прычына ўзнікнення такіх злачынстваў.

Шуневіч адказаў, што існуе мноства фактараў, якія падштурхоўваюць чалавека на здзяйсненне цяжкага злачынства. Сукупнасць такіх фактараў вялікая.

«Але адным з элементаў яе з'яўляецца, я лічу, кепскі прыклад. Кепскі прыклад, які карэспандуецца нам з краін з развітай дэмакратыяй. Гэта не ў менталітэце нашага чалавека здзяйсняць такія злачынствы»,

— заявіў Шуневіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна