Беларус, пераапрануты ў касцюм Чалавека-павука, зладзіў у маскоўскім ГУМе сапраўдны касцюміраваны паказ, спрабуючы паўтарыць трукі папулярнага героя коміксаў, аднак перфоманс для яго скончыўся няўдала — экстрэмал упаў і атрымаў сур'ёзныя траўмы, паведамляе mk.ru.

Дзмітрый (мужчына займаецца бізнэсам у сферы IT-тэхналогій) прыехаў з Беларусі ў Маскву, каб сустрэць Новы год і зняць экстравагантнае відэа. Пераломны момант у прадстаўленні здарыўся, калі беларус забраўся на балкон другога паверха — мужчына паваліўся з сяміметровай вышыні.

У службе бяспекі ГУМа распавялі, што ўчынак Чалавека-павука выклікае шмат пытанняў. Адзін з ахоўнікаў абазваў мужчыну ў касцюме «прыдуркам», адзначыў, што такіх, як ён, у сваім жыцці яшчэ не сустракаў. Паводле яго слоў, пасля таго, як мужчына ўпаў, атрымаўшы траўмы, ён паспрабаваў памачыцца.

«Думаю, што ён быў пад уздзеяннем прэпаратаў, таму што ад яго не пахла алкаголем. Бо лекары ў яго дыягнаставалі чатыры пераломы на дзвюх нагах, а ён стаяў, як ні ў чым не бывала!» — распавядае сведка.

Мужчыну ў выніку шпіталізавалі, цяпер яму некаторы час прыйдзецца правесці ў бальніцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна