Паводле рашэньня суду ўдзельнікі традыцыйнага ўшанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы мусяць заплаціць 3430 рублёў (140 базавых велічыняў) штрафаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Адміністрацыйныя справы кожнага з актывістаў паасобку разглядаліся ў судзе Сьвіслацкага раёну больш за месяц.

Штрафы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі атрымалі восем чалавек:

  • Віктар Пяцельчыц — 245 рублёў,
  • Ігар Банцар, Сяргей Верамеенка, Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч — па 367,5 рубля,
  • Ежы Грыгенча — 490 рублёў,
  • Юры Глебік, Мікалай Салянік — па 612,5 рубля.

Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч — горадзенскія праваабаронцы. Яны прыехалі на акцыю не як удзельнікі, а як назіральнікі.

Актывісты будуць абскарджваць рашэньне суду.

27 кастрычніка жыхары Горадні і Сьвіслачы ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага ў горадзе Сьвіслач і вёсцы Якушоўка Горадзенскай вобласьці.

На акцыю сабралася каля 20 чалавек. Яны ўсклалі кветкі і паставілі зьнічы на магіле Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага, і мясцовага актывіста Віктара Дзясяціка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?