Міліцыя затрымала топ-менеджараў «Беларуськалія».

У атрыманні хабараў падазраюцца начальнік аддзела кіравання інвестыцыямі і суправаджэння будаўніцтва, а таксама намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве.

Апошні (мяркуючы па інфармацыі на сайце кампаніі — Іван Ждановіч) затрыманы пры атрыманні ад кіраўніка адной з камерцыйных структур хабару ў памеры $10 тысяч за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, паведамляе mvd.gov.by.

Заведзена крымінальная справа.

Іван Ждановіч, фота з сацсетак

Іван Ждановіч, фота з сацсетак

Другі фігурант справы - 54-гадовая супрацоўніца упраўлення капітальнага будаўніцтва ААТ «Беларуськалі» Ларыса Акінчыц. Яна таксама пад вартай.

Ларыса Акінчыц

Ларыса Акінчыц

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна