Суд Фрунзенскага раёна Мінска пакараў былога палітвязня Мікалая Дзядка штрафам у памеры 40 базавых велічынь (980 рублёў) за перапост у фэйсбуку, піша Радыё Свабода.

У карцінцы, якую Дзядок апублікаваў яшчэ два гады таму, міліцыя ўбачыла «дэманстрацыю нацысцкай сымболікі». За гэта на актывіста анархісцкага руху склалі адміністрацыйны пратакол.

Гэта ўжо другі выпадак, калі Мікалая Дзядка караюць за допіс у сацыяльных сетках. Першы раз адміністрацыйную справу завялі з нагоды публікацыі трох карцінак у 2017 годзе, падстава была тая ж — «дэманстрацыя нацысцкай сымболікі». Тады яго пакаралі штрафам 245 рублёў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?