У Ленінскі РАУС звярнулася 56-гадовая жанчына і паведаміла, што на яе імя прыйшоў дакумент на аплату за безбілетны праезд. Аказалася, што яна кантралёрам не траплялася, а пашпарт згубіла ў гасцях у сяброўкі, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Замест таго, каб вярнуць дакумент, апошняя стала ім карыстацца. І двойчы прад’явіла кантралёрам, калі ехала «зайцам». Былі складзеныя пратаколы ў дачыненні да жанчыны, якой яна прадстаўлялася.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 арт 380 КК РБ «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна