Фільм «7 год культурніцкіх турбот» распавядае пра розныя старонкі жыцця арганізацыі: пра малыя імпрэзы, пра вялікія канцэрты, пра тое, як доўгі час змагаліся за памяшканні і не маглі ўявіць, што ў 2018 «Арт Сядзіба» будзе ладзіць гістарычнае святкаванне #БНР100 каля Опернага тэатра.

Фільм зняты ў фармаце інтэрвію з рознымі дзеячамі, звязанымі з «Арт Сядзібай»: Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў, Андрэй Курэйчык, Яўген Змушка, Алесь Лютыч, Алесь-Францішак Мышкевіч. Усяго ў здымках фільма ўзялі ўдзел больш як 40 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна