Фонд «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных у падарожжа «Калядным шляхам», поўнае прыемных сюрпрызаў і яркіх уражанняў.
Пачнецца вандроўка ў Рубяжэвічах. Тут, на мяжы Налібоцкай пушчы, стаіць велічны касцёл святога Язэпа. Мы даведаемся неверагодную гісторыю ўзвядзення храма, а таксама паслухаем калядны арганны канцэрт.
Далей дарога ляжыць у Івянец, дзе ў старадаўняй сядзібе сустрэнуць мясцовыя калядоўшчыкі з песнямі і смачным пачастункам.
А літаральна побач чакае старажытны касцёл Міхала Арханёла, які славіцца сваёй святочнай аздобай.
Міма праехаць проста немагчыма. Тым больш што каля касцёла працуе адзіная ў Беларусі францысканская кавярня, дзе можна сагрэцца кубачкам духмянай кавы ад нямецкіх братоў-манахаў.
Па дарозе мы наведаем адну з найбольшых у Беларусі батлеек у вёсцы Багданава.
Батлейка створана мясцовай парафіяй сумесна з фондам «Краіна замкаў».
Каля яселек немаўляці Ісуса сабраліся пастушкі, звяркі, а вешчуны ідуць з далёкага краю міма макетаў замкаў, цэркваў, касцёлаў.
Калядная ілюмінацыя і музыка створаць казачную атмасферу.
Кульмінацыя праграмы - вялікае каляднае свята на шляхецкім хутары Родзевічы. Гасцей чакае яскравая імпрэза, вясёлае застолле, калядаванне, танцы, конкурсы, навагодні феерверк.
Выправіцца ў каляднае падарожжа з сябрамі можна будзе 5, 6, 12, 13 студзеня.
Даты могуць змяняцца, спраўджвайце па тэлефонах:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58
Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807