Фота: Вячаслаў Цуранаў, «На страже».

Я то таксама думаю, што «калгас для зэкаў» гэта добра. Яшчэ Леў Талстой ва «Уваскрасенні» пісаў, што нічога так не псуе чалавека як нічоганерабленне ў замкнёнай, цеснай камеры. А тут прынамсі чалавек будзе мець кантакт з зямлёй, жывёламі, у яго будуць рукі і галава занятыя, ён будзе прыносіць карысць іншым людзям, а гэта дае шанец на «выпраўленне», шанец, што чалавек выйдзе з «папраўчай» установы лепшым, чым зайшоў туды.

На жаль, цяпер у большасці выпадкаў зняволены выходзіць з турмы са страхам і агрэсіяй.

Іншая рэч, што праца зэкаў, як і любая паднявольная праца, неэфектыўная, і ўсё адно грамадству, мусіць, давядзецца больш траціць на ахову, тэхніку, якую зэкі будуць ламаць, чым пасля атрымліваць прадукцыі. Але ўсё роўна — хай лепш людзі працуюць, а не сядзяць.

Чытайце таксама: Шуневіч у захапленні ад эксперыменту з «калгасам для зэкаў»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?