Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвіі Раймандса Веёніса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — 100-годдзем абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што для кожнай краіны суверэнітэт з'яўляецца надзейным падмуркам для росквіту і развіцця ва ўсіх абласцях, галоўным сімвалам прагрэсу і мірнага жыцця. «У Беларусі высока ацэньваюць дасягненні Латвіі за перыяд незалежнасці, павышэнне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне», − гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў надзею, што ўзаемадавер'е і павага, агульная зацікаўленасць у забеспячэнні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне будуць і далей садзейнічаць умацаванню двухбаковых палітычных, дзелавых і гуманітарных кантактаў на карысць народаў Беларусі і Латвіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Раймандсу Веёнісу здароўя, шчасця і поспехаў, а грамадзянам Латвіі − міру і дабрабыту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна