«Я ведаю пазіцыю нямецкага ўрада, гэта — бізнэс-праект. Аднак на ўсход ад Одры ніхто ў гэта не верыць», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, калі пасля будаўніцтва «Паўночнага патоку − 2» акажацца, што ўкраінская ГТС не патрэбна, то «што спыніць Уладзіміра Пуціна пайсці на Кіеў?».

«Вы будзеце здзіўлены тым, каго я зараз працытую, але Ленін аднойчы сказаў, што капіталісты такія прагныя, што «прададуць нам вяроўку, на якой мы іх павесім», − сказаў Маравецкі.

Ён растлумачыў, што еўрапейцы плацяць расейцам за газ, а яны ўкладуць гэтыя грошы ў сваё войска, і Еўропе давядзецца прасіць аб абароне ЗША.

Nord Stream 2 AG, кампанія-аператар газаправода «Паўночны паток − 2», паведаміла, што больш за 200 кіламетраў марской часткі трубаправода ўжо пабудавана.

З канца 2019 газатранспартны калідор «Паўночны паток − 2» павінен транспартаваць каля 55 млрд кубаметраў расійскага газу штогод з РФ праз Балтыйскае мора ў Нямеччыну.

Праціўнікі праекта, у тым ліку Польшча, краіны Балтыі, Украіна, Малдова, ЗША і Данія − сцвярджаюць, што «Паўночны паток − 2» павялічыць залежнасць ЕЗ ад «Газпрама», які ўжо пастаўляе каля траціны аб'ёмаў газу ў ЕС.

Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер упэўнены, што праект «Паўночны паток − 2» будзе рэалізаваны, нягледзячы на намеры ЗША сарваць будаўніцтва.

Раней амбасадар ЗША ў ЕС Гордан Сондленд заявіў, што ў прэзідэнта Дональда Трампа ёсць «шмат інструментаў», каб спыніць газаправод «Паўночны паток −2», які робіць Еўропу яшчэ больш залежнай ад расейскага газу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?