Руская праваслаўная царква абяцае цвёрда і рашуча адказаць на заявы Канстанцінопаля ў дачыненні да Украіны. Пра гэта ў чацвер паведаміў сакратар па міжправаслаўных адносінах аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата протаіерэй Ігар Якімчук, паведамляе ТАСС.

«У панядзелак у Мінску запланавана паседжанне Святога Сінода РПЦ і вышэйшы выканаўчы орган РПЦ дасць належную ацэнку таго, што адбылося сёння. Адказ будзе самым рашучым і цвёрдым, ён будзе адэкватны той сітуацыі, якая склалася», — сказаў прадстаўнік РПЦ.

Ігар Якімчук таксама падкрэсліў, што «рашэнне Канстанцінопальскага патрыярхата кананічна нікчэмнае».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна