«Известия» апублікавалі відэа МУС з допыту расійскіх футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева. Абодвух спартсменаў адправілі ў ізалятар на 48 гадзін.

Мамаеў на допыце хаваў твар пад шапку i не глядзеў у камеру. Пасля некалькіх пытанняў следчага ён адмовіўся працягваць размову.

— Вы прызнаеце сваю датычнасць да здарэння?

— Гэта інтэрв'ю ці што?

— Не, гэта не інтэрв'ю.

— А што гэта?

— Гэта відэазапіс ведамасны.

— Я адмаўляюся адказваць на пытанне.

Какорын не адмаўляўся ад адказаў на пытанні і не хаваў твару падчас размовы са следчым.

Какорын і Мамаеў з кампаніяй збілі чыноўніка Дзяніса Пака, а таксама грамадзяніна Беларусі Віталя Салаўчука.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна