Дэсантны катар тыпу «Серна» сутыкнуўся з апорай Дабравешчанскага моста падчас ваенна-марскога парада ў Санкт-Пецярбургу. Інцыдэнт трапіў на кадры трансляцыі, якую вёў тэлеканал RT.

Як адзначае «Фонтанка», судна аднесла плынню ад караблёў, якія ішлі наперадзе. У выніку яно левым бортам шарпанула апору моста. Пасля сутыкнення катару ўдалося выраўняць курс і працягнуць рух.

Пры гэтым у прэс-службе Заходняй ваеннай акругі гэту інфармацыю абверглі, перадае РІА Новості. «Ніякіх інцыдэнтаў пры праходжанні параднага строю караблёў па акваторыі ракі Нявы 29 ліпеня падчас галоўнага ваенна-марскога парада не было», — заявілі там.

Парад у Пецярбургу прайшоў у нядзелю, 29 ліпеня, у гонар святкавання Дня Ваенна-марскога флоту Расіі. У ім узялі ўдзел больш за чатыры тысячы маракоў, а таксама 41 карабель, 38 самалётаў і верталётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0