Новаспечаныя студэнты першай Акадэміі фудхантараў A-Fest прыбылі ў музей «Аліварыя» разам з вядомымі беларускімі блогерамі і «рэктарам» акадэміі — Koko.by. Падчас знаёмства высветлілася, што стаць фудхантарам хочуць беларусы абсалютна розных прафесій: праграмісты, пранкеры, нават супрацоўнік міністэрства фінансаў.

Замест сумных лекцый і канспектаў, студэнты практыкаваліся ў засваенні зіталогіі — навукі пра піва і асаблівасці яго вырабу. Акрамя традыцыйных закусак, юным фудхантарам прапаноўвалі затэсціць з півам сінія і фіялетавыя міні-бургеры, агароднінныя палачкі са сметанковым дыпам і іншыя незвычайныя стравы. У выніку дэгустацыі студэнты склалі сваю ўласную піўную карту, якую ацэньваў Koko.by: якая страва з якім гатункам піва спалучаецца.

«Вулічная ежа заўсёды застаецца важным складнікам фестывалю A-Fest. Сёння мы раскрыем смак першых стрытфуд-сэтаў у спалучэнні з нашым півам для тых шчасліўчыкаў, якія сталі першымі слухачамі Акадэміі фудхантараў, — распавядае Вольга Каўрыгіна, менеджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі «Аліварыя». — Студэнты будуць мець магчымасць не толькі дэгуставаць, але і адточваць навыкі ў напісанні аглядаў і стварэнні фуд-фатаграфій, тым самым распавядаючы пра тыя стравы і напоі, якія варта абавязкова паспрабаваць на галоўным бясплатным оўпэн-эйры лета».

Прасоўванне свайго асабістага брэнда — важны складнік навучання прафесіі «паляўнічага на ежу». Пасля кожнай дэгустацыйнай часткі студэнты акадэміі размаўлялі з пяццю топавымі блогерамі, якія расказвалі пра свае самыя паспяховыя праекты і пасты ў сацыяльных сетках. Фудблогер Аляксандр Віторскі распавёў, як зрабіць так, каб агляд убачылі тысячы. А эксперт па асабістым брэндзінгу Наталля Берташ — што давер вымяраецца не толькі лайкамі.

Пасля першых практычных заняткаў студэнты адправіліся выконваць хатняе заданне — рабіць агляды на стрыт-сэты Food-A-Festa, які пачаўся ў 20 кавярнях і рэстаранах Мінска ў гэты панядзелак. Галоўны выпускны экзамен чакае фудхантараў на пляцоўцы A-Fest, які пройдзе 11 жніўня ў Лошыцкім парку. Тут ім трэба будзе ацаніць самыя разнастайныя стравы і напоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?