Юрый Дзюбанаў, фота з сацсеткі «Аднакласнікі»

Юрый Дзюбанаў, фота з сацсеткі «Аднакласнікі»

Увечары 23 ліпеня ў Мінску кіроўцу аўтобуса № 97 стала кепска, але ён давёз людзей да прыпынку «Керамін», адкрыў дзверы, каб пасажыры змаглі выйсці, і рухнуў на руль. Хуткую яму выклікалі пасажыры, піша Еўрарадыё.

Гераічным кіроўцам аказаўся 47-гадовы Юрый Дзюбанаў. Цяпер ён ляжыць у неўралогіі 9-й бальніцы.

«Напэўна, у яго быў інсульт, таму што аддзяленне інсультнае», — распавялі Еўрарадыё ў 9-й гарадской бальніцы.

Дырэктар «Аўтобуснага парка №6» Уладзімір Даноўскі не лічыць учынак кіроўцы гераічным.

«А чаму вы думаеце, што ён герой? Гэта яго праца. Ён жа быў у прытомнасці. Калі б ён страціў прытомнасць і нейкім чынам даехаў бы… А так, гэта ж яго абавязак», — настойвае кіраўніцтва.

Па словах дырэктара аўтапарка, напярэдадні Юрый Дзюбанаў напісаў заяву аб звальненні.

«Нешта яму не падабаецца. Ён нядаўна ў нас працуе. Дзесьці з 31 ліпеня ён звальняецца. Я яго цяпер не хачу за руль саджаць, мала ці што. Гэта небяспечна, мы людзей возім!»

Цяпер кіроўца ні з кім размаўляць не хоча і адказвае, што лечыцца, распавядае Уладзімір Даноўскі. Ці вернецца Юрый на працу і колькі часу правядзе ў бальніцы, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?