Паводле пракуратуры гораду Менску, упарадкаваньне Вайсковых могілак адбывалася з парушэньнямі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Пра гэта напісана ў адказе ведамства на зварот гісторыка Зьмітра Крымоўскага, піша Радыё Свабода.
У адказе сьцьвярджаецца, што пад выглядам упарадкаваньня цалкам ці часткова былі дэмантаваныя надмагільныя крыжы, збудаваньні і агароджы. Дэмантаж адбываўся без узгадненьня зь Міністэрствам культуры, руйнаваньне можна было замяніць фарбаваньнем ці «ліквідацыяй нязначных пашкоджаньняў».
Пракуратура паабяцала зрэагаваць на выяўленыя парушэньні, у тым ліку праз «прыпыненьне работ па рэканструкцыі могілак».





