У нядзелю, 22 ліпеня, беспрацоўны 25-гадовы жыхар Слуцка а 23-й гадзіне трапіў у кватэру 27-гадовага мужчыны і спрабаваў украсці не менш за 4 цыгарэты «Pall Mall» і запальнічку агульным коштам 2 рублі 36 капеек.

Падазраванага затрымалі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства) і ч. 2 арт. 206 (рабаванне) КК Беларусі. Мужчыну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?