Ізраільскія вайскоўцы заявілі сёння, што збілі дзвюма ракетамі Patriot сірыйскі знішчальнік Су, паведамляе ТАСС.

Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што дзве ракеты Patriot запусцілі па сірыйскім знішчальніку Су, што ўвайшоў у ізраільскую паветраную прастору. Армія адсочвала перамяшчэнне знішчальніка, які заляцеў на 2 кіламетры ў паветраную прастору Ізраіля, пасля чаго яго збілі ракетай.

Партал навінаў «Аль-Масдар» са спасылкай на сірыйскую вайсковую крыніцу інфармуе, што пілот знішчальніка-бамбардзіроўшчыка Су-22 ВПС Сірыі загінуў. Адзначаецца, што лётчыкам, які загінуў, быў палкоўнік сірыйскіх ВПС Амран Мура. Пра лёс другога пілота звестак пакуль няма. Між тым, як паведаміла агенцтву САНА сірыйская вайсковая крыніца, самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Сірыі і наносіў ўдары па пазіцыях тэрарыстаў на поўдні краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна