Дзяржаўная пажарна-выратавальная служба Латвіі папрасіла даць тры верталёты, каб забяспечыць бесперапыннае тушэнне пажару ў лесе і на тарфяніках у Валдгалскай воласці. З-за таго, што рэсурсы краін ЕС пакуль абмежаваныя, запыт быў накіраваны і Беларусі, паведамляе Delfi.
Зараз у Еўропе маецца толькі адзін свабодны верталёт для тушэння пажараў, таму што лясныя пажары палаюць у Сербіі, Грэцыі, Фінляндыі.
Наша краіна ўжо адгукнулася на просьбу, і верталёты гатовыя вылецець у Латвію.





