Фота Ірыны Арахоўскай
Сярэдні заробак «бруднымі» ў чэрвені вырас да 953,7 рубля (у маі — 943,9 рубля). У пераліку на сярэдні курс даляра за чэрвень — гэта складае $476,18, або 407,6 еўра.
Нагадаем, у снежні заробак вырас да 995,3 рубля, затым у студзені знізіўся да 859,6 рубля, а ў лютым да 850,4.
Ужо ў сакавіку ён складаў 926,8 рубля.





