Расійскі кёрлінгіст Аляксандр Крушальніцкі, злоўлены на ўжыванні допінгу на Алімпіядзе ў Пхёнчхане, гатовы прызнацца ва ўжыванні мельдонію. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Федэрацыі кёрлінгу Расіі Дзмітрый Свішчоў.
Спартсмен пагадзіўся на дасудовае пагадненне з Сусветнай федэрацыяй кёрлінгу. Па яго ўмовах ён атрымае дыскваліфікацыю на два гады. Пагадненне можа быць заключана да 9 верасня.
«Мы пракансультаваліся з адвакатамі і вырашылі, што сэнсу упірацца, напэўна, няма. Доказаў у нас пакуль няма, а судовы працэс можа расцягнуцца на гады. На Сашу ніхто ціску не аказваў, але ён свядома прыняў рашэнне пагадзіцца на прапанову», - сказаў Свішчоў.





