Брытанская газета The Guardian з нагоды Сусветнага дня бежанцаў апублікавала спіс, які складаецца з больш за 34 тысяч імёнаў мігрантаў, якія загінулі, спрабуючы трапіць у краіны Еўрасаюза.
У дакуменце зафіксаваныя факты, пачынаючы з 1993 года, калі 24-гадовы бежанец Кімпуа Нсімба з Заіра (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) быў знойдзены павешаным у ізалятары часовага ўтрымання праз пяць дзён пасля прыбыцця ў Вялікабрытанію.
У публікацыі The Guardian акцэнтуе ўвагу на тым, што многія выпадкі гібелі мігрантаў пры ўсіх намаганнях СМІ і сусветнай супольнасці застаюцца незадакументаванымі.





