Некалі адной з найбольш папулярных футбольных крычалак была іспанская «оле-оле-оле». І цяпер яе зрэдку згадваюць, асабліва людзі, якія не дужа цікавяцца футболам. Для іх яна з’яўляецца эталонным слоганам для фанатаў.
А што ж азначае гэтае «оле-оле»? Крычалка прыйшла з Іспаніі. І там першапачаткова яна выкарыстоўвалася на карыдзе і фламенка, а ўжо адтуль прыйшла ў футбол. Гэткім чынам гледачы падбадзёрвалі тарэадораў і танцораў.
Засталося іспанцам слова «оле» ад арабаў, якія панавалі на Пірэнеях ад VIII стагоддзя. Арабы ў сваіх малітвах славілі Алаха. Слова «Алах» па-арабску, нагадаем, азначае «Бог». У такой трансфармаванай форме слова замацавалася ў іспанскай. Можна сказаць, што гэта такі заклік да Алаха.
Цікава, што ў многіх краінах Паўднёвай Амерыкі «оле-оле» выкарыстоўваецца якраз наадварот, каб пасмяяцца з футбалістаў.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





