22-23 чэрвеня ў парку «Дрымлэнд» адбудзецца 10-ы міжнародны open-air фестываль «КУПАЛЬСКАЕ КОЛА — 2018».
Купальскае Кола — адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія масава палюбіліся прыхільнікамі роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.
У 2018 годзе фестываль «Купальскае Кола» пройдзе дзясяты раз. За сваю дзесяцігадовую гісторыю фестываль ператварыўся з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў. Новае, зручнае месца ў цэнтры Мінска, камфортная лагiстыка і насычаная музычная праграма ад беларускіх і замежных калектываў розных стылявых напрамкаў дазволяць гасцям мерапрыемства акунуцца ў незвычайную атмасферу музычнага купальскага свята.
Месцам правядзення фестываля «Купальскае Кола 2018» стане парк актыўнага сямейнага адпачынку - «Дрымлэнд», які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, і куды дабрацца будзе зручна кожнаму!
Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнiк.
У 2018 годзе на сцэне фестываля «Купальскае Кола» выступяць каля 25-ці гуртоў:
- Мастер (Расія),
- Крамбамбуля (Беларусь),
- Panychida (Чэхія),
- Varang Nord (Латвія),
- Tornado (Беларусь),
- Aillion (Беларусь),
- Gods Tower (Беларусь),
- Znich (Беларусь) і многія іншыя.
Гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна будзе чакаць маса пляцовак:
Дзве канцэртныя пляцоўкі. Музычныя калектывы фолк, рок і метал кірункаў. Жывы гук.
Кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, посуд, адзенне, упрыгожванні, вырабы з лёну і г.д.
Актыўная пляцоўка: вяровачны гарадок, горкі, стральба з лука, правядзенне традыцыйных купальскіх гульняў.
Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.
Карчма: стравы славянскай кухні.
Квэст-рум.
Атракцыёны.
Тэматычныя фотазоны.
Перакулены дом.
Трансляцыя ЧС па футболе.
Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі можна набыць, як на адзін дзень, так і на два дні.
Квіток на 1 дзень папярэдне — 20 бел. руб.
Квіток на 2 дні папярэдне — 35 бел. руб.
Кошт квітка ў дзень фестываля — 25 бел. руб.
Квіткі папярэдне можна набыць:
у любых касах kvitki.by, ticketpro.by і bezkassira.by
Рок-крама STUFF (ГЦ «МАСКОЎСКА-ВЕНСКІ», 3 паверх, павільён 355, пр. Незалежнасці, 58).
Анлайн квіткі:
https//bezkassira.by/kupalskae_kola__2018-4205/
https://www.ticketpro.by/music/2320102-kupalskaje-kol..
https://www.kvitki.by/rus/bileti/kupalskae-kola-2018-..
https://bymetal.org/event/kupalskaje-kola-2018
Дзецям да 16 год - уваход бясплатны (толькі разам з бацькамі).
Таксама дзейнічае спецыяльная цэнавая прапанова для калектыўных заявак на набыццё квіткоў ад арганізацыяў - «Купальскі Офіс»!
Падрабязней пра мерапрыемства: тут.
Тэлефоны для даведак: +375291419497.
ІП Таболіч А.Р. УНП 192440619





