Гомельскім ратавальнікам прыйшлося ехаць у адзін з гомельскіх кінатэатраў, каб дапамагчы 4-гадоваму дзіцяці, паведамляе МНС.

Хлопчык глядзеў мультфільм, але так захапіўся, што неспадзявана засунуў палец у пластыкавы падшклянак і выбрацца з пасткі самастойна не змог.

Ратавальнікі хутка дапамаглі: яны вызвалілі дзіцячы палец з дапамогай кусачкаў..

Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0