Адзін з абаронцаў Курапатаў — палітык Павел Севярынец — заўтра ідзе на асабісты прыём да намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко, каб абмеркаваць канфліктную сітуацыю вакол рэстарана «Паедзем, паядзім». Пра гэта TUT.BY распавёў Павал Севярынец.

«Запрасілі на сераду, на 9 гадзін раніцы. Мы раней адпраўлялі ў міністэрства зварот, у якім прасілі выслухаць нас».

У Мінкульце інфармацыю пра асабісты прыём Яцко, на які запісаўся Севярынец, пацвердзілі. «Гэта планавы асабісты прыём, Севярынец на яго запісаны», - растлумачылі ў прэс-службе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна