Выпадак адбыўся 11 чэрвеня. У міліцыю звярнуўся мужчына, ён паведаміў, што да яго непаўнагадовага сына падышоў малады чалавек і папрасіў пракаціцца. Атрымаўшы лангборд, ён знік, паведамляе guvd.gov.by

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што лангборд коштам 552 рублі забраў 17-гадовы жыхар Лагойска, якога раней судзілі за такія ж дзеянні. Ён растлумачыў, што збіраўся вярнуць лангборд. Але пакінуў яго на некаторы час каля адной з устаноў на Зыбіцкай, дзе яго таксама скралі.

У выніку лангборд знайшлі. У дачыненні да лагойца праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0