Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны абвясціў пра правядзенне 1 ліпеня акцыі пратэсту ў сувязі з планамі ўрада павысіць пенсійны ўзрост.

Паведамлення аб правядзенні акцыі пададзеныя ў 20 гарадах, заявіў палітык. У іх лік не ўваходзяць Масква, Санкт-Пецярбург і шэраг іншых буйных гарадоў, дзе праходзяць матчы чэмпіянату свету па футболе.

У паведамленні Навальнага згаданыя Белгарад, Бійск, Іжэўск, Краснадар, Краснаярск, Ліпецк, Мурманск, Новасібірск, Пскоў, Яраслаўль ды інш.

На думку Навальнага, павышэнне пенсійнага ўзросту - «самае сапраўднае злачынства» і «рабаванне некалькіх дзесяткаў мільёнаў чалавек».

У сярэдзіне чэрвеня ўрад РФ абвясціў пра паступовае павышэнне ўзросту выхаду на пенсію з 55 да 63 гадоў для жанчын і з 60 да 65 гадоў для мужчын. Улады сцвярджаюць, што гэтая мера дазволіць павялічыць пенсіі непрацуючым пенсіянерам.

Прафсаюзная арганізацыя Канфедэрацыя працы стварыла петыцыю супраць ініцыятывы. Яе падпісалі больш за 1,8 мільёна чалавек

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна