У каледжы «занепакоеныя будучыняй» навучэнца

На гутарку выклікалі і ягоных бацькоў, якім дырэктарка Алена Кравец і яе намесьніца Валянціна Шунаева выказалі «занепакоенасьць будучыняй» навучэнца, зьвязаўшы гэта зь сяброўствам у апазыцыйнай арганізацыі.

Бацькі Аляксандра гутарку з кіраўніцтвам навучальнай установы ўспрымаюць сур’ёзна. Калі зьявіцца жаданьне, кажуць яны, адлічыць сына з каледжу, то прычыну знойдуць. Гэта, паводле іх, дала зразумець дырэктарка навучальнай установы.

«Яна сказала, што выключаць Аляксандра празь ягонае сяброўства ў апазыцыйнай арганізацыі ніхто ня мае права, але калі будуць праблемы з навучаньнем, то гэта ўжо падстава для адлічэньня», — пераказаў словы кіраўніцы каледжу бацька навучэнца Ўладзімер.

Прадстаўніца адміністрацыі: «Была гутарка з бацькамі пра захапленьні і погляды навучэнца. Пра адлічэньне не гаварылі»

Аляксандар — сярод найлепшых навучэнцаў у каледжы. Ён актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці навучальнай установы. Сканчае трэці курс. Вывучае інфарматыку.

Намесьніца дырэктара па выхаваўчай працы Валянціна Шунаева пытаньню аб пагрозе адлічэньня Аляксандра Маскалёва з каледжу зьдзівілася.

«Адкуль зьявілася такая тэма для абмеркаваньня, ды яшчэ пра адлічэньне навучэнца, які вучыцца цудоўна? — сказала яна. — Была толькі гутарка з бацькамі пра тое, чым ён захапляецца і якія ў яго погляды. Я нават гэта не хачу камэнтаваць».

Кастусёву паабяцалі разабрацца ў сытуацыі

Каб прадухіліць адлічэньне Аляксандра, з дырэктаркай навучальнай установы Аленай Кравец 29 траўня сустрэўся старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Па словах партыйца, кіраўніца каледжу запэўніла яго, што разьбярэцца ў сытуацыі і на наступнай сустрэчы паінфармуе яго пра вынікі.

«Я давёў спадарыні Кравец, што сытуацыя з Аляксандрам падрывае аўтарытэт Беларусі ў Балёнскім працэсе», — сказаў Свабодзе Рыгор Кастусёў, як толькі выйшаў з каледжу.

Аляксандар Маскалёў не зьбіраецца сыходзіць з Моладзі БНФ. Кажа, што Канстытуцыя дае яму права самому вырашаць, да якой арганізацыі далучацца. Дзейнасьць Моладзі БНФ, кажа ён, не парушае беларускага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?