Асьвета і выхаваньне масаў — адвечная паншчына, якую ледзь не штодзённа павінны адпрацоўваць беларускія эліты. Добра гэта ці кепска, але тая павіннасьць накладае адбітак на зьмест любога інтэлектуальнага прадукту — ад нацыянальна арыентаванага да лібэральнага. Усьлед за першым нумарам польскага Nowa Europa Uschodnia, у Менску выйшаў новы нумар часопіса «Новая Эўропа». Тут надзённыя артыкулы чаргуюцца з тэкстамі на тэмы даўно абгавораныя, тэкстамі, якія маюць на мэце выхоўваць нацыянальную сьвядомасьць чытача.

У нумары — што думаюць пра БНР Зьміцер Вайцюшкевіч і Івонка Сурвілла. Гістарычны артыкул Майка Гальдзенкова «Великий передел: Беларусь как лакомый кусочек» пра трансфармацыю «Русь-Літва-Беларусь». Інтэрвію з мастаком Андрэем Дурэйкам пра адрозьненьні паміж сучасным нямецкім і беларускім мастацтвамі, і матэрыял, прысьвечаны кінарэжысэру Інгмару Бэргману.

І, вядома, ня спала з-пад вока новаэўрапейскай рэдакцыі гарачая тэма гэтага году — пашырэньне Шэнгенскай зоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0