Цингст

Гэтая фатаграфія была зроблена ў Германіі на балтыйскім курорце Цынгст. Тутэйшыя ратавальнікі з Нямецкага Чырвонага Крыжа (DRK) у новым сезоне будуць выкарыстоўваць на пляжах такія дроны. З дапамогай гэтых квадракоптараў, здольных развіваць хуткасць да 65 кіламетраў у гадзіну, яны змогуць скідаць гумовую камеру, якая будзе аўтаматычна надзімацца пры дакрананні да вады. Яна павінна дапамагчы тапельцам пратрымацца на паверхні да прыбыцця саміх ратавальнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?