У Facebook з'явіцца магчымасць размяшчаць аўдыяпаведамленне праз сэрвіс Stories, паведамляе TechCrunch.

Галасавыя паведамленні можна будзе публікаваць у «гісторыях» на фоне каляровага фону або фатаграфій. Акрамя таго, у Facebook з'явіцца магчымасць захоўваць Stories у архіў, які будзе наладжаны па такім самым прынцыпе, які выкарыстоўваецца для «гісторый» у Instagram, — усе пасты будуць аўтаматычна трапляць у яго праз 24 гадзіны пасля публікацыі ў асноўнай стужцы. Захоўвацца яны будуць не на смартфоне ў карыстальніка, а на «хмарах».

Новаўвядзенні пакуль даступныя ў тэставым рэжыме для карыстальнікаў з Індыі, але ў далейшым іх плануецца ўвесці для ўсіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0