У Львове прэзентавалі патрульных на роварах, на працу яны выйдуць з 21 мая.

10 інспектараў будуць патруляваць горад на двухколавых. Штодня будуць выязджаць два экіпажы.

Абсталяванне, форму і экіпіроўку для праваахоўнікаў забяспечыла Кансультатыўная місія Еўрапейскага Саюза (КМЕС).

У канцы мінулага года гэтая ж структура перадала львоўскім патрульным ровары, камплекты ўніформы і іншае абсталяванне коштам больш за 380 000 грыўняў (12 000 еўра).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?