Узброеныя сілы Арменіі ў бліжэйшыя месяцы атрымаюць расійскія зенітна-ракетныя комплексы «Тор», паведаміў са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны рэспублікі Першы канал Арменіі.
Баявыя магчымасці гэтых сістэм пракаментаваў намеснік начальніка войскаў СПА рэспублікі палкоўнік Артур Пагасян. «Сістэма «Тор» — гэта звышсучасны зенітна-ракетны комплекс, які можа ў аўтаматычным рэжыме, нават без удзелу асабовага складу, весці барацьбу з паветранымі нападамі любога спектра, у тым ліку з высокадакладнымі ракетамі», — распавёў Пагасян ў эфіры праграмы.
Купля расійскай зброі з'яўляецца вымушанай мерай для Арменіі, каб нейкім чынам збалансаваць ваенную сітуацыю ў рэгіёне. Не сакрэт, што Азербайджан на працягу апошніх некалькіх гадоў рэгулярна набываў найноўшае ўзбраенне (у тым ліку беларускае), у той час як Арменія не мае такіх фінансавых магчымасцей, як Азербайджан.
Чытайце таксама:
Беларуская дэлегацыя паехала ў Азербайджан на сустрэчу з міністрам абароны размаўляць аб супрацоўніцтве
Пашынян падчас сустрэчы з Лукашэнкам уздымаў пытанне продажу зброі Азербайджану





