Больш за 2200 квіткоў на фінал Лігі чэмпіёнаў у Кіеве вярнулі праз праблемы з лагістыкай і завышанымі цэнамі ў сталіцы Украіны.

Мадрыдскі клуб размеркаваў паміж 24 268 уладальнікамі абанементаў Рэала 12 802 квіткі, а таксама актываваў продаж квіткоў па рэзервовых спісах.

Аднак частка фанатаў клуба вярнулі квіткі праз лагістычныя цяжкасці і вельмі завышаныя кошты на пражыванне ў Кіеве.

26 мая на фінале Лігі чэмпіёнаў у Кіеве адбудзецца футбольны матч Рэал Мадрыд — Ліверпуль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?