Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі па футболе.
Напярэдадні вызначыўся ўладальнік Кубка краіны. Ім стала брэсцкае «Дынама» ў вельмі відовішчнай гульні берасцейцы перамаглі БАТЭ. «Дынама» двойчы саступала цягам гульні, але адыгрывалася, а потым і ўвогуле вырвала такую важную для сябе перамогу. Гледачы, якія прысутнічалі ў Магілёве, відавочна засталіся задаволеныя такой гульнёй. Берасцейцы заваёўваюць гэты трафей ужо другі год запар. Цяпер пераходзім да пар наступнага тура.
«Дняпро» — «Мінск»
- 20.05 / 17:15 Стадыён «Спартак»
- Каэфіценты: «Дняпро» (перамога) — 2,59, нічыя — 2,82, «Мінск» (перамога) — 3,1
Маскот ФК «Мінск» з заўзятарамі. Фота з vk.com.
Магілёўскі клуб шмат каго паздзіўляў у пачатку чэмпіянату, калі пэўны час нават ішоў у тройцы лідараў, выбілі з Кубку салігорскі «Шахцёр», папілі крыві ў чэмпіянаце БАТЭ. Адкрылі маладую зорку Фядосава. Але цяпер усё вяртаецца на ранейшыя месцы, «Дняпро» ў сярэдзіне табліцы і можа зваліцца яшчэ ніжэй.
А вось «Мінск» зваліўся на самае-самае дно турнірнай табліцы. Ніжэй за «гараджан» ужо няма нікога. І не сказаць жа, што гульня каманды аддае безнадзейнасцю, але маладыя таленты сталічнага клуба ніяк не могуць каваць перамогі для свайго клуба. Можа, ужо набраліся досведу і пара перамагаць?
Прагноз «НН»: «Дняпро» не саступіць.
«Тарпеда» — «Смалявічы»
- 20.05 / 19:15 Стадыён «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 2,74, нічыя — 2,74, «Смалявічы» (перамога) — 2,99
Які ж драматычны матч мінскае «Тарпеда» правяло ў Барысаве. Да апошніх дзесяціхвілінкі «аўтазаводцы» трымаліся і не прапускалі ад БАТЭ. Потым суддзя паставіў вельмі спрэчнае пенальці ў момант кантакту Мухамедава і Шумілава. Стасевіч не забіў з адзінаццаціметровай, але Сігневіч дабіў. Суддзя Севасцьянік за той матч атрымаў «нездвальняюча» і адхілены ад абсулугоўвання чэмпіянату на дзве гульні. Слабое суцяшэнне для «Тарпеда». У гульні з БАТЭ яны заслугоўвалі ачкоў.
«Смалявічы» атрымалі сваю першую перамогу ў вышэйшай лізе. У мінулым туры пры добрай гульні яны перамаглі «Дняпро». Правінцыйная каманда прыцягвае да сябе ўвагу таксама добрай гульнёй іх 23-гадовага нападніка Валерыя Гарбачыка, які мае ўжо 4 забітых галы. У інтэрв’ю «Прессболу» Гарбачык прызнаўся, што самыя вялікія прызавыя, якія ён бачыў у сваёй кар’еры, складалі 170 даляраў.
Прагноз «НН»: «Тарпеда» не саступіць.
«Віцебск» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 21.05 / 18:45 ЦСК «Віцебск»
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 2,45, нічыя — 2,82, «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 3,32
Гульня «Тарпеда-БелАЗ» і «Гомеля». Фота bymedia.by.
«Віцебску» не пашанцавала ў мінулым туры гуляць з абноўленым брэсцкім «Дынама». З новым настаўнікам берасцейцы забегалі зусім па-іншаму. «Віцебск» відавочна амбіцыйна паглядае на першую пяцёрку, але тыя самыя планы маюць многія каманды: «Шахцёр», «Слуцк» і, канечне ж, жодзінскае «Тарпеда». Віцябляне маюць дастаткова збалансаваны склад, які здольны да рашэння вялікіх задач.
«Тарпеда», як і папярэднія клубы Алега Кубарава, гуляе не дужа эфектна, але сваю справу робіць. На дадзены момант жодзінцы чацвёртыя ў табліцы. І ў гэтым плане гульня ў Віцебску дужа важная для абедзвюх каманд. Якая наблізіцца да лідараў, а якую будуць даганяць сераднякі.
Прагноз «НН»: нічыя.
«Гомель» — «Нёман»
- 21.05 / 20:45 Стадыён «Цэнтральны»
- Каэфіцыенты: «Гомель» (перамога) — 2,57, нічыя — 2,74, «Нёман» — 3,22
«Гомель» ніяк не пераможа. Сем матчаў, чатыры нічыіх і тры паразы. Каманда на мяжы зоны вылета. Яскравай атакуючай гульнёй «бела-зялёныя» таксама не могуць пахваліцца. Сорамна, што каманды з абласных цэнтраў, дзе павінны быць добрыя ўмовы, паказваюць такія вынікі.
Справы ў гродзенскага «Нёмана» ідуць угару. Каманда здабыла ўжо другую запар перамогу. Хаця абедзве дасталіся са скандаламі. У гульні з «Гарадзеяй» суддзя матча Кульбакоў адмяніў пенальці, якое прызначыў у вароты «Нёмана». Было шмат спрэчак і звадак з гэтай нагоды, але БФФ прыняло рашэнне, што арбітр усё зрабіў правільна.
Прагноз «НН»: «Нёман» не саступіць.
«Гарадзея» — «Шахцёр»
- 22.05 / 18:45 Cтадыён «Гарадзея»
- Каэфіцыенты: «Гарадзея» (перамога) — 4,75, нічыя — 2,93, «Шахцёр» (перамога) — 1,95
Радасць «Шахцёра» ад перамогі над «Іслаччу». Фота vk.com.
У гарадзейцаў відавочны крызіс. Каманда ў зоне вылету, не можа перамагаць. Пакуль ніводзін гулец клуба не забіў больш за два галы ў чэмпіянаце. Настаўнік цукровай каманды Сяргей Яромка ж на заўвагі пра адстаўку адказвае журналістам: «Ты што, звар’яцеў?» Дарэчы, адстаўкі дапамаглі Брэсту і Салігорску, каманды пачалі гуляць заўважна лепш, можа, і ў выпадку з «Гарадзеяй» пракаціць?
«Шахцёр» жа адчувае пах крыві. Каманда нарэшце пабегла. У мінулым туры салігорцы мокрага месца не пакінулі ад «Іслачы». Асабліва пастараўся іх малады нападнік Кавалёў, аформіўшы дубль. Калі Салігорск працягне гуляць у такім жа духу, то каманда зноў можа ўклініцца ў разборкі за медалі. Для гэтага, праўда, трэба не губляць пункты з такімі супернікамі, як «Гарадзея».
Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра»
«Іслач» — «Прамень»
- 22.05 / 20:45 Стадыён «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Іслач» (перамога) — 2,28, нічыя — 2,82, «Прамень» (перамога) — 3,68
У «Іслачы» зараз не самы просты перыяд. Каманда саступіла ў двух апошніх гульнях чэмпінату, апусцілася на дзясяты радок. «Іслач» — вельмі ўзроставы калектыў, таму да канца чэмпіянату ім будзе яшчэ цяжэй. Спадзяванні толькі на харызматычнага настаўніка «ваўкоў» Віталя Жукоўскага, які ў патрэбны момант здольны завесці каманду, даць ёй патрэбны імпульс.
А вось «Прамень», здаецца, канчаткова асвоіўся ў вышэйшай лізе. У кампаніі з больш вядомымі і майстравітымі камандамі «Прамень» адчувае сябе цалкам у сваёй талерцы. Праўда, мінскае «Дынама» зачапіць не змаглі, але настаўнік «Праменя» Іван Біёнчык сказаў, што пакуль гэта птушка не іх палёту.
Прагноз «НН»: тотал меней за 2,5.
«Слуцк» — «Дынама» (Брэст)
- 23.05 / 17:15 Стадыён «Гарадскі»
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 3,28, нічыя — 3,28; «Дынама» (перамога) — 2,2
Радасць брэсцкага «Дынама» ад перамогі ў Кубку Беларусі. Фота з vk.com.
Трыумфатары кубка едуць у Слуцк. Новы настаўнік берасцейцаў Сяргей Кавальчук змог натхніць каманду на выдатную гульню. Кубкавы фінал з БАТЭ быў ці не самым цікавым паядынкам у беларускім футболе за апошнія гадоў дзесяць. Там прысутнічала ўсё: прыгожыя галы, нервы, драматургія. Калі б такіх матчаў хаця б пару дзясяткаў на сезон у нашым футболе, то людзі б зноў пайшлі на трыбуны.
«Слуцк» прыемна здзіўляе. Віталю Паўлаву атрымалася пабудаваць вельмі крэпкі калектыў. Івуарыйцы выпальваюць увесь цэнтр поля, а наперадзе найлепшы бамбардзір чэмпіянату Яўген Шыкаўка. Ён забіў у папярэднім туры «Мінску», захоча забіць і Брэсту. За Шыкаўкай трэба вельмі пільна сачыць.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
«Дынама» (Мінск) — БАТЭ
- 23.05 / 19:15 Стадыён «Трактар»
- Каэфіцыенты: «Дынама-Мінск» (перамога) — 2,97, нічыя — 3,08, БАТЭ — 2,48
«Дынама» пакуль галоўны супернік БАТЭ за залатыя медалі. Усе чакалі прарыву ад Брэста. Заглядаліся на салігорскіх легіянераў, а вось пра «Дынама» крыху несправядліва забывалі. Пакуль мінчукі ж упэўнена штампуюць перамогі. Паразаў у клуба няма ўвогуле. Гульня з БАТЭ ў гэтым плане вельмі шмат што значыць для калектыва Гурэнкі.
Матчы «Дынама» і БАТЭ некаторыя называюць «бульбакласіка». Дурная назва, а вось гульня павінна быць файнай. БАТЭ будзе рваць, каб рэабілітавацца за кубкавы правал. Цікава, ці выйдзе зноў у аснове Аляксандр Глеб. Матч з Брэстам ён правёў вельмі добра. У БАТЭ пакуль няма стратаў ачкоў у гэтым чэмпіянаце. Яны вельмі мараць працягнуць пераможную серыю.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
Зноў заклікаем вас хадзіць на стадыёны і заўзець за ўлюбёныя клубы. Іншых у нас няма. А каб прагляд футболу быў больш цікавым, раім зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





