«Люк Бесон катэгарычна адмаўляе гэтыя фантастычныя абвінавачванні», — заявіў юрыст рэжысёра Цьеры Марамберт.
Юрыст дадаў, што рэжысёр ведае жанчыну, якая падала скаргу, але «ніколі не паводзіў сябе неналежным чынам у адносінах да яе».
Асашыэйтэд прэс паведамляе, што гаворка ідзе пра інцыдэнт у гатэлі «Брысталь» у Парыжы з жанчынай 27 гадоў. Актрыса сцвярджала, што была з Бесонам у адносінах каля двух гадоў, і паскардзілася на прымус да блізкасці, які быў звязана з працай.
59-гадовы Бесон жанаты на кінапрадзюсары Віржыніі Сіла, у рэжысёра трое дзяцей ад яе і двое ад папярэдніх шлюбаў.
Рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст, Бесон праславіўся, дзякуючы такім стужкам, як «Блакітная бездань», «Леон», «Падземка» і «Пяты элемент».





