У Расіі працягваецца падзенне цэн на цукар: у першым квартале 2018 года яны знізіліся ў розніцы на 21%, паведамляе РБК. Цяпер яны складаюць 35,9 расійскага рубля за 1 кілаграм цукровага пяску.
Прычынай падзення коштаў на цукар стаў высокі ўраджай цукровых буракоў у 2017 годзе і прагнозы аналагічна высокага ўраджаю ў 2018 годзе.
У Беларусі рознічная цана кілаграма цукру трымаецца на ўзроўні 1,5 рубля.





