Лідары правацэнтрысцкіх апазіцыйных партый пабывалі ў Вашынгтоне. Там яны лабіравалі беларускае пытанне.
У дэлегацыі ўваходзілі кіраўнік ліберальнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, нацыянальна-кансерватыўнага Руху за свабоду Юрась Губарэвіч і Віталь Рымашэўскі ад хрысціянскіх дэмакратаў.
Як паведамілі палітыкі ў сябе ў фэйсбуках, яны мелі сустрэчы ў Дзяржаўным дэпартаменце, Кангрэсе — з кангрэсменамі Крыстаферам Смітам і Джонам Шымкусам, а таксама ў аналітычных цэнтрах.
З кангрэсменам Крыстаферам Смітам — аўтарам Акта аб дэмакратыі ў Беларусі.
«Шаснаццаць мерапрыемстваў і каля сотні паціснутых рук за тры дні, — адзначае Губарэвіч. — З гэтага боку Атлантыкі, на фоне глабальных міжнародных праблемаў, Беларусь выглядае маленькай кропляй у віруючым акіяне. Аднак увага да прынцыповых пытанняў дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека застаецца нязменнай», — піша ён.
Беларускія правацэнтрысты традыцыйна акцэнтуюць увагу на ўмацаванні незалежнасці Беларусі і правах людзей.





