Прэм'ер-міністр Македоніі Зоран Заеў заявіў, што кампрамісным варыянтам перайменавання краіны стала назва Рэспубліка Іліндэнская Македонія. Ён адзначыў, што ўжо абмеркаваў новую назву са сваім грэчаскім калегам Алексісам Цыпрасам, перадае The Washington Post.

«Рэспубліка Іліндэнская Македонія з'яўляецца магчымым кампрамісам»,

— заявіў Заеў.

Прэм'ер-міністр паведаміў, што па пытанні перайменавання будзе праведзены рэферэндум.

Пасля абвяшчэння незалежнасці ад Югаславіі ў 1991 годзе Македонія выклікала абурэнне Грэцыі, паколькі выкарыстала назву аднайменнага грэчаскага рэгіёна, які размешчаны на поўначы Грэцыі, на мяжы з Македоніяй.

З улікам гэтай спрэчкі Грэцыя блакавала далучэнне Македоніі да НАТА і ЕС.

Разгляд гэтай спрэчкі дасць штуршок перспектывам Македоніі ўступлення ў ЕС і НАТА.

«Іліндэн» — гэта македонская назва Дня Святога Іллі, 2 жніўня, шанаванага хрысціянскага свята. У той дзень у 1903 годзе македонская нацыяналістычная арганізацыя ўзняла так званае Крушаўскае паўстанне супраць туркаў. Той дзень лічыцца пачаткам руху за незалежнасць краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0